23 апреля 2024, вторник, 22:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!»

1
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!»

У Менску пройдзе фэст у гонар Тадэвуша Рэйтана.

28 красавіка ў менскай арт-прасторы «Верх» правядуць мастацка-гістарычны фэстываль «Рэйтан», паведамляе «Радыё Свабода».

Імпрэза прысьвечаная памяці славутых землякоў Беларусі — Тадэвуша Рэйтана, Самуэля Корсака і Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага. 19 красавіка 1773 году яны выступілі супраць першага гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай абодвух народаў — Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства.

Як паведамляюць арганізатары, герояў, якія прадстаўлялі Наваградзкае і Менскае ваяводзтвы, найперш Тадэвуша Рэйтана як арганізатара негвалтоўнага супраціву, вельмі шанавалі ў ВКЛ. Пра гэта сьведчаць паэтычныя і мастацкія творы, напісаныя пра іх Францішкам Князьніным, Адамам Міцкевічам, Генрыкам Жавускім, Францішкам Смуглевічам, Людвікам Горвартам.

«Культ іх памяці зьведаў пэрыяды ўздыму і заняпаду, — адзначаюць арганізатары фэстывалю Зьміцер Юркевіч і Алесь Родзін. — Але апошнім часам памяць пра мужных абаронцаў незалежнасьці роднай зямлі вяртаецца. Сьведчаньнем гэтага зьяўляецца і штогадовы фэстываль, які ад 2013 году ладзіць арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана».

Гэтым разам у праграме фэстывалю значацца выступы лялечнага тэатра «Батлейка» з майстар-клясам «Сам зраблю батлеечную ляльку» і ансамбля старадаўняй музыкі BREVIS.

Будзе тэатралізаваная дзея, прысьвечаная падзеям надзвычайнага Сойму 1773 году. Раман Яраш прадэклямуе вершы, Піт Паўлаў засьпявае песьні з альбому «Зброя. Золата. Кабеты».

Заплянаваныя паказальнае фэхтаваньне на рапірах ад Minsk Hema Fight Club, а таксама рыцарскія двубоі ад тэатру гістарычнага касьцюма «Полацкі зьвяз».

У кулюарах будзе працаваць майстэрня смаку «Зёлка-пчолка» ад сядзібы «Дайнаўскі двор», дэманстрацыя і продаж навінак выдавецтваў Arche, «Галіяфы».

Падчас мастацкай выставы будзе прадстаўлены графічны шэраг «Тадэвуш Рэйтан на сойме 1773 году» і інсталяцыя «Ад Першага да Чацьвёртага падзелу (1772-1921)», а таксама рыцарскія дасьпехі часоў ВКЛ.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях