1 мая 2024, среда, 3:10
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Актывіст з Бярозы: Змагаюся з бюракратамі-чыноўнікамі

1
Актывіст з Бярозы: Змагаюся з бюракратамі-чыноўнікамі
Фота: svaboda.org

Толькі ўпартасць дапамагае адстойваць інтарэсы простага чалавека.

Актывіст з Бярозы Валер Білібуха падводзіць вынікі сваёй працы за чарговы 2018 год, перадае «Радыё Рацыя».

І лічыць, што рабіць дабро дзеля людзей у адзіночку сярод бюракратаў-чыноўнікаў вельмі цяжка, калі не сказаць немагчыма.

Любое пытанне трэба вырашаць нудна, доўга, спісваючы горы папер.

Білібуха – сябра партыі БХД, чалавек прынцыповы, смелы, упарта адстойвае інтарэсы людзей.

«У нас вялікая праблема з адпачынкам. Напрыклад, калі ўзяць гэты мелавы кар’ер. Я ўжо два гады спрабую для людзей штосьці зрабіць. Яшчэ вострае пытанне пра станцыю абезжалезвання ў Кабаках. Ужо колькі гадоў людзі просяць, і я ім дапамагаю, каб падалі нармальную, чыстую ваду. Коштам свайго здароўя і сваіх нерваў усё мной робіцца для людзей. А ў чыноўнікаў – супраць людзей. Канешне, аднаму чалавеку супраць гэтай рэпрэсіўнай махіны змагацца, хаця б і падтрымлівалі людзі, вельмі цяжка, яны што хочуць напішуць, сфальсіфікуюць», - кажа актывіст.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях