19 апреля 2024, пятница, 4:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Зянон Пазьняк выдаў кнігу «Краявід перад нізінай»

3
Зянон Пазьняк выдаў кнігу «Краявід перад нізінай»
Зенон Позняк

Тэксты прысьвечаныя небясьпечным зьявам і працэсам для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі.

У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна, паведамляе «Радыё Свабода».

Тэксты прысьвечаныя небясьпечным зьявам і працэсам для існаваньня нацыі, культуры і цывілізацыі. Таксама адлюстраваныя тэмы аб станоўчых чыньніках разьвіцьця.

Пазьняк піша пра цывілізацыйныя зьмены і сувязь іх з ідэалёгіяй, кіруемыя, на яго думку, працэсы, арыентаваныя на разбурэньне асобы чалавека хрысьціянскага тыпу і на зьмяненьне карціны сьвету.

«Звычайна гэта адбітак дзейнасьці лявацтва і маргінальных агрэсіўных груп. Таксама можа быць вынікам акупацыйнай палітыкі, накіраванай на вынішчэньне нацыі і культуры», – піша ў прадмове аўтар.

Паводле яго, на сёньняшні дзень тое, што яшчэ ў палове ХХ-га стагодзьдзя было «несуцяшальным папярэджаньнем, цяпер стала рэальнасьцю, ідэалёгіяй дэградацыі асобы».

На думку Зянона Пазьняка, ужо склалася абумоўленая сыстэма гэтай дэградацыі, якая закранула істотныя сфэры сацыяльнага і маральнага жыцьця грамадзтва.

«Існуюць даволі пэсымістычныя прагнозы будучыні, заснаваныя на статыстыцы і дасьледаваньнях. Давер да такіх прагнозаў невялікі, бо ніхто ня можа прадбачыць зьменлівасьць супраціву зьменлівым абставінам. Але тэндэнцыя існуе і ўплывае на паніжэньне», – мяркуе аўтар.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў Нью-Ёрку ў лістападзе і ў пачатку 2019 года – у Варшаве.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях