29 марта 2024, пятница, 7:53
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Беларускі помнік Тадэвуша Касцюшкі з'явіўся на паштоўках

Беларускі помнік Тадэвуша Касцюшкі з'явіўся на паштоўках

Палац графаў Пуслоўскіх называны ў іх «рыцарскай мрояй».

Сёлета 12 траўня ў Косаве Івацэвіцкага раёна на тэрыторыі музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне, недалёка ад Косаўскага палаца быў адкрыты першы поўнафігурны помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі, перадае «Радыё Рацыя».

Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо з’явіўся на беларускіх паштоўках.

Выдавец і дызайнер Ігар Федасенка выпусціў дзве прыгожыя паштоўкі з выявамі помніка Тадэвушу Касцюшку.

Дарэчы, Ігар Федасенка выдаў яшчэ шэраг арыгінальных паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, Мерачоўшчыне і палацу Пуслоўскіх у Косаве.

Некалькі паштовак, прысвечаных Тадэвушу Касцюшку, музею Тадэвушу Касцюшку і палацу Пуслоўскіх у Косаве выпусціла ТАА «Паліграфіка» з Брэста.

Крынiца: racyja.com

Кожная паштоўка выйшла з друку накладам 1000 асобнікаў. З адваротных бакоў паштовак напісана, хто такі Тадэвуш Касцюшка, а пра палац Пуслоўскіх згадваецца, што за казачны вобраз і раскошу палац графаў Пуслоўскіх называлі «рыцарскай мрояй».

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях