28 марта 2024, четверг, 20:42
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як 100 год таму на Віцебшчыне пачалося буйнае антысавецкае паўстаньне

1
Як 100 год таму на Віцебшчыне пачалося буйнае антысавецкае паўстаньне
Иллюстрационное фото
Источник: tut.by

Яно вядомае як Вяліскае паўстанне.

10 лістапада 1918 года ў Вяліжы і ў іншых частках Віцебшчыны пачалося буйнае антысавецкае паўстаньне, вядомае як Вяліскае паўстаньне, паведамляе radabnr.org.

Незадоўга перад гэтым бальшавікі занялі Вяліж (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі) і пачалі мабілізацыю насельніцтва ў Чырвоную Армію для адпраўкі на франты грамадзянскай вайны ў розных частках былое Расейскае Імпэрыі. У Вяліжы мабілізаваныя маладыя сяляне адмовіліся ісьці на фронт і амаль усе пакінулі мястэчка. Таксама быў падпалены дом, дзе жылі бальшавіцкія прадстаўнікі. Бальшавікі пачалі кідаць у турму тых, хто застаўся, а таксама месьцічаў, якія актыўна выказвалі нязгоду зь іхнай палітыкай. Дэзэртэры расстрэльваліся.

Пачуўшы пра зьверствы бальшавікоў, мабілізаваныя разам са сваякамі і знаёмымі рушылі на горад, каб вынішчыць савецкую ўладу. У рух прыйшло да 50 тыс. чалавек.

Ад 11 да 17 лістапада 1918 г. амаль уся Віцебская губэрня была ахоплена стыхійнымі паўстаньнямі. Антысавецкія паўстаньні таксама разгараліся ў паветах Смаленскай губэрні (Парэцкім, Бельскім) і таксама ў аддаленай Магілёўскай губэрні. У Вазьнясенскай воласьці Віцебскага павета бальшавікі канфіскавалі 1500 вінтовак. Паўстанцы Вязьменскай воласьці Полацкага павета 13 лістапада захапілі станцыю Расоны. Атрад паўстанцаў на суткі захапіў г. Парэчча.

18 лістапада адбыўся вырашальны бой пад Вяліжам, у Сямічоўскім Бары паўстанцы з косамі і віламі кідаліся на бальшавіцкія кулямёты. Бой доўжыўся цэлы дзень, але перамагчы не ўдалося. Падабраўшы забітых і параненых, паўстанцы рассыпаліся па лясах, каб працягваць змаганьне. У Вяліж прарваўся толькі конны аддзел, напалову складзены з салдат і афіцэраў Станіслава Булак-Балаховіча, які ў той час ваяваў у складзе Паўночна-заходняй арміі Нікалая Юденіча. Але і гэтыя сілы ў горадзе пры спробе вызваліць вязьняў з турмы былі амаль зьнішчаныя. Да Сямічоўскага Бору дайшло каля трох тысяч паўстанцаў. Іншыя былі перахоплены і рассеяны бальшавіцкімі вайсковымі аддзеламі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях