10 декабря 2018, понедельник, 4:09
Поддержите сайт «Хартия-97»
Рубрики

Віктар Шалкевіч: Ведаеце, геаграфія і падарожжы больш за ўсё натхняюць

1
Віктар Шалкевіч

Легендарны гарадзенскі бард выдаў новы альбом.

Гарадзенскі выканаўца Віктар Шалкевіч падрыхтаваў да выдання новы альбом сваіх песень, перадае racyja.com.

Пра гэта спявак паведаміў на творчай сустрэчы, што адбылася ў цэнтры Гародні ў прасторы «Цудоўня»:

– Уся справа ў мастаках. Адзін браўся – не зрабіў, зараз другі бярэцца. Альбом запісаны, практычна засталося яго толькі выдаць. Выдаваць будзе Павел Мажэйка, Цэнтр гарадскога жыцця. Альбом запісаны нармальна, у Баранавічах. Шмат новых песень.

Па словах спевака, тэма новага альбома — гэта геаграфія і падарожжы:

– Песні заўсёды аб’яднаныя геаграфіяй. Там і пра станцыю Буслы, і як прыгожа свеціць месяц над станцыяй Аляхновічы пад Маладэчнам. Ведаеце, геаграфія, падарожжы больш за ўсё натхняюць. Што напішаш седзячы ў кабінеце? Нічога.

На сустрэчы ў Гародні Віктар Шалкевіч выступаў без гітары і выканаў некалькі сваіх празаічных твораў. Канцэрт Шалкевіча адбудзецца ў Гародні праз некалькі тыдняў у прасторы «Цэнтр гарадскога жыцця».