10 декабря 2018, понедельник, 4:06
Поддержите сайт «Хартия-97»
Рубрики

Гурт Vuraj абвясціў пра выданне альбому «Літо»

Музыкі стваралі яго не адзін год і цяпер анансуюць прэзентацыю.

Грошы збіраліся на платформе “Улей”, асноўным фундатарам плыткі Vuraj уручыць падарункі на канцэрце ў Менску.

Дзе і з кім альбом запісваўся, распавядае “Радыё Рацыя” лідар калектыву Сяржук Доўгушаў:

– Канцэрт-прэзентацыя адбудзецца 1 лістапада ў Менску. Для нас гэта быў вельмі важны досвед. Мы працавалі ў прафесійнай польскай студыі. Быў у нас вопытны гукарэжысёр. Мы зрабілі тую працу, да якой імкнуліся апошнія чатыры гады. Збіралі песні ў экспедыцыях. Асэнсоўвалі ўсё гэта.

Прэзентацыя альбому “Літо” (Lito) адбудзецца 1-га лістапада ў Менску па вуліцы Кастрычніцкай, 16. Пачатак а 19-й гадзіне. Разам з Vyrajem у гэты вечар выступяць гурты “Рада” і “Вытокі”.