20 апреля 2024, суббота, 13:36
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мемарыяльны знак Янку Купалу адкрылі ў Фiнляндыi

1
Мемарыяльны знак Янку Купалу адкрылі ў Фiнляндыi
Янка Купала

Мемарыяльны знак народнаму паэту Беларусі адкрылі ў горадзе Іматра.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мэр горада Кай Рослака, пасол Беларусі Аляксандр Астроўскі, намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, а таксама прадстаўнікі СМІ, творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары, паведамляе zviazda.by.

У гонар гэтай падзеі ў будынку зімовага саду гарадской мэрыі адкрылася выстава „Над Іматрай” з фондаў Купалаўскага музея, якая расказвае пра жыццё і творчасць паэта.

Памятны знак створаны беларускім скульптарам Паўлам Вайніцкім.

Янка Купала 21-22 чэрвеня 1910 года разам з выбітнымі дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння здзейсніў падарожжа ў Фінляндыю па маршруце Санкт-Пецярбург – Тэрыёкі – Выбарг – Іматра.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях