27 апреля 2024, суббота, 1:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Варшаве зьявілася графіці са Святланай Алексіевіч

У Варшаве зьявілася графіці са Святланай Алексіевіч
Святлана Алексіевіч

Менскі ж стрыт-арт з ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі правісеў менш за дзень.

У адным са спальных раёнаў Варшавы ўлетку зьявілася графіці з нобэлеўскай ляўрэаткай па літаратуры Сьвятланай Алексіевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

У чэрвені менскі стрыт-арт са Святланай Алексіевіч на вуліцы Кастрычніцкая правісеў менш за дзень. Прычына: арт-аб’ект ня быў узгоднены. Стрыт-арт зьявіўся на сьцяне будынка, якое зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Сьвятлана Алексіевіч — беларуская пісьменьніца, журналістка, першая ў гісторыі Беларусі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2015 год).

Аўтарка кніг «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сьведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд». Яе кнігі выдаваліся ў 19 краінах сьвету.

Так выглядаў стрыт-арт, прысьвечаны Сьвятлане Алексіевіч
Фота TUT.BY
Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях