25 апреля 2024, четверг, 1:23
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Аб’яднанню «Вспульнота полякув» чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі

1
Аб’яднанню «Вспульнота полякув» чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі

Улады перашкаджаюць працы польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

Трэцюю адмову ў рэгістрацыі з Міністэрства юстыцыі Беларусі атрымала грамадскае аб’яднанне «Вспульнота полякув», перадае «Радыё Рацыя».

Прычынай адмовы паслужыла «несапраўднасць звестак аб прысутных на ўстаноўчым сходзе».

Ці гэта фармальная адмова, калі людзі, да якіх тэлефанавалі, каб спраўдзіць: ці былі на сходзе?

– Не зарыентаваліся з адказам, – кажа Мечыслаў Яскевіч, старшыня арганізацыі. – Пара асобаў сказала, калі да іх патэлефанавалі, што яны не зразумелі. Бо я да іх зараз званіў і казаў, вы ж былі на сходзе. Ніякага падману не было. Усе былі на сходзе. Некаторыя нават прыехалі з Магілёва і спазніліся. Я іх не ўпісаў толькі таму, што яны не былі на сходзе і не галасавалі. А людзі, да якіх тэлефанавалі, не зразумелі і адказалі, што нічога не ведаюць.

На апошнім устаноўчым сходзе, як кажа Мечыслаў Яскевіч, было 60 сяброў арганізацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэты асноўны варунак рэгістрацыі рэспубліканскай арганізацыі быў выкананы. Цяпер, пасля адмовы ў рэгістрацыі актывісты «Вспульноты» рыхтуюцца правесці чарговы устаноўчы сход, каб выправіць «памылкі» і прадставіць на разгляд у Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях