18 ноября 2018, воскресенье, 12:03
Поддержите сайт «Хартия-97»
Рубрики
Комментарии 6
+33 +
Ня ведаю, але, 18:06, 20.10

Як я аднаўляю сваю беларускую мову? Пачаў пісаць каменты па-беларуску. З памылкамі, ці не, з стылістычнымі, ці арфаграфічнымі, без розніцы. Пакуль аднауляю, ёсць памылкі. У размовах на працы, ці на вуліцы пакуль не ужываю, баюся памыліцца. Стаў заўважаць, што чым дольш пішу, пачынаю рабіць памылкі у рускай мове. Неяк цікавей так аднауляць, бо быу такі выпадак, калі мяне спыталі па-беларуску, а я заблытаўся )). Але нічога, з-паўгода, ці год і ўсе будзе добра. А памылкі потым выправяцца. Але... от... нічога сорамнага няма, калі у размове трохі буду гамаваць ))

Ответить
+19 +
геленоўскі, 20:01, 20.10

НЯ ВЕДАЮ АЛЕ.усе гэта я прайшоў,як вы і апісалі. Не згодзен толькі з адным,праз год у вас не будзе памылак у выкарыстанні мовы,не паважаны,трэба як мінімум два гады,а то і больш. Чатыры гады ужо размаўляю на мове і ганаруся гэтым.

Ответить
+25 +
Базыль з Вызны, 18:28, 20.10

Згодзен, што выкарыстанне беларускай mовы іmкліва пашыраецца, асабліва ў інтэрнэце. Гады са тры таmу ў адныm з артыкулаў на ХАРТЫІ абmяркоўвалі ў каmентах ужыванне белmовы. Усе былі за. Але з 10 ці 12 каmентау толькі адзін быў на белmове, што mяне вельmі непрыеmна ўразіла. А зараз, два тыдні таmу, тэmа пра родную mову, і, як не дзіўна, з тых саmых 10 каmентаў 8 на беларускай mове. Людзі пачалі актыўна ўжываць яе. Такая хуткасць пераходу на родную здзіўляе і вельmі радуе. Гэта значыць, што акупанцкі рэжыm настолькі дастаў людзей, што mова становіцца сродкаm пасіўнага супраціву існуючага рэжыmу. А, значыць, хутка яmу на сmетнік гісторыі.

Ответить
+24 +
Марыся, 18:33, 20.10

Тое, што попыт на родную мову працягвае пашырацца, вельмі радуе. Гэта значыць, што ўсе больш беларусаў атаясамляе сябе, як народ, асобны - адасоблены ад Расеі. А яшчэ 25 гадоў таму мы лічылі сябе адным народам з рускімі. Шкада толькі, што наша кіраўніцтва вельмі ўжо стараецца знішчыць народную памяць аб сваіх каранях. Мабыць зусім не разумее, што народу прыйдзецца знішчыць такое кіраўніцтва, каб выжыць.

Ответить
+21 +
Міхась, 19:37, 20.10

Вельмі прыемна і радуе тое,што пасля расейскага імпэрскага і
каммуністычнага гнёту,наша беларуская мова не памерла,вытрымала і закалілась.І ня толькі.Паволі з натугай пачынае пашырацца,на перакор усім ня беларускамоўным лукашыстам.Лукашыст і яго гопкампанія страшэнна баіцца
беларусізацыі.Гэты вырадак ужо ніколі ня будзе размаўляць на беларускай мове,бо гэта мова нармалёвых,талінавітых,інтэлігентных,працавітых і добрых людзей да асяроддзя якіх ён і яго таварышчы не належаць.
Дзякую за размову на прыемную тэму.

Ответить
+4 +
Юзя, 11:50, 21.10

Анхела Эспіноса трапна сказала - беларуская мова гэта мовы будучыні
Зараз ужыванне бел. мовы як маркер годнасці беларусаў
Калі чалавек на мове размаўляе ці хаця трохі ўжывае мову ў сваім асяроддзі - гэта вольны беларус/літвін, а не памяркоўны чалавек, гатовы ўсё цярпець
Усе каменты ў Тырнеце пішу на мове, памылак не баюся
Галоўнае - каб мова гучала і жыла, няхай і не зусім правільная

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован