24 октября 2018, среда, 2:41
Нам нужна ваша помощь
Рубрики

На свята ў Горадню завітаюць рыцары

На свяце «Дзень беларускай дзіцячай творчасці» ў Гародні чакаецца рыцарскі дэсант.

Гэтае свята адбудзецца 6 кастрычніка ў гарадзенскім доме культуры па адрасе Дзяржынскага, 1.

Пра свята распавядае “Радыё Рацыя” яго арганізатар, кіраўнік “Беларускай Прасторы” Алесь Квіткевіч:

– Прыедзе знакаміты ўжо на ўсю краіну і нават шырэй – Юрый Усціновіч разам з памочнікамі Алесем Пятроўскім і Юрыем Дундуковым. Яны правядуць паказальныя рыцарскія баёўкі. Таксама прывязуць выставу сярэднявечнага ўзбраення. Можна будзе памацаць уласнымі рукамі даспехі рыцарскай эпохі, сфатаграфавацца. Таму тых, хто хоча адчуць гісторыю на дотык, ласкава запрашаем!

Апроч рыцараў чакаюцца выступы лепшых дзіцячых калектываў і сольных выступоўцаў з Гародні, якія атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і таленты, паўдзельнічаць у конкурсе глядацкіх сімпатый і выступіць на адной сцэне з менскімі артыстамі. Свята будзе суправаджацца майстар-класамі для дзяцей і дарослых, забавамі, конкурсамі, розыгрышамі прызоў ад генеральнага партнёра свята ГЦ “Карона ” ды іншымі цікавосткамі.