Загадкавы расейскі карабель выйшаў у мора на фоне абстрэлу Украіны
3- 9.05.2024, 9:30
- 13,286
Мэта яго з'яўлення дагэтуль не зразумелая.
Расея перад учорашнім абстрэлам Украіны вывела ў мора два караблі. Адзін з іх выпусціў ракеты па Украіне, мэта выхаду другога карабля - невядомая.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Сіл абароны поўдня Украіны Дзмітрыя Плеценчука ў эфіры тэлемарафону.
«Учора было выйсце двух носьбітаў. Адна - падлодка. Яна, магчыма, і нанесла ўдар чатырма крылатымі ракетамі «Калібр». Усе яны былі знішчаныя», - паведаміў Плецянчук.
Спікер дадаў, што другі ракетаносьбіт – гэта ракетны карабель праекта «Буян-м». Ён выходзіў на знешні рэйд.
«Выходзіў з Новарасійска. Аднак пасля гэтага вярнуўся. З якой мэтай пакуль незразумела. Але пацвярджэння, што ён выкарыстоўваўся для нанясення ўдару няма», - адзначыў ён.