Аляксандра Сасновіч перамагла ў трэцім матчы на турніры ў Рыме
8- 8.05.2024, 18:38
- 3,850
Беларуская тэнісістка здзіўляе не толькі сваіх прыхільнікаў, але і спаборніц.
Аляксандра Сасновіч паспяхова пераадолела першае кола турніру ў Рыме. Беларуская тэнісістка падолела Ганну Караліну Шмідлаву са Славаччыны. Лік - 6:2, 7:6 (8:6).
Сасновіч прадэманстравала годны тэніс. Колькасць брэйк-пойнтаў - 18 - толькі пацвярджае гэта. Праўда, рэалізаваць яна змагла толькі чатыры. Але ў спаборніцы гэтыя паказчыкі яшчэ больш сціплыя.
Наступнай спаборніцай Аляксандры стане Кацярына Аляксандрава з Расеі, якая ў сусветным жаночым рэйтынгу зараз займае 18 радок. Нагадаем, што Сасновіч сёння толькі 113-я ракетка.