«Белавія» можа пачаць лётаць у яшчэ дзве краіны
9- 6.05.2024, 9:01
- 9,662
Але гэта не самыя папулярныя кірункі.
Беларусь прапрацоўвае пытанне адкрыцця прамога паветранага злучэння з Аманам і Алжырам. Аб гэтым на дзяржаўных ТВ заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол нашай краіны ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў.
У Амане нібыта зацікаўлены ў беларускіх турыстах.
«Таксама на парадку дня пытанне адкрыцця прамых авіязлучэнняў паміж Алжырам і Менскам, паміж сталіцамі. Калі мы гэта зможам зрабіць, турызм будзе расці не толькі як паміж людзьмі, але і з боку бізнэсу. Тут вялікія перспектывы. Паўтаруся, уся Афрыка і асабліва Паўночная Афрыка вельмі перспектыўная. Мы павінны тут быць», - сказаў Сяргей Цярэнцьеў.