Лукашэнка звольніў з пасады начальніка Генштаба
10- 10.05.2024, 18:33
- 13,962
Гулевіч займаў гэтую пасаду з сакавіка 2021-га года.
Генерал-маёр Віктар Гулевіч вызвалены ад пасады начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл - першага намесніка міністра абароны, паведамляе прэс-служба дыктатара.
Згодна з указам Лукашэнкі, Гулевіч звольнены з вайсковай службы ў запас нібыта па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.
Раней 11 сакавіка 2021 года Лукашэнка прызначыў яго на пасаду начальніка Генеральнага штаба - першага намесніка міністра абароны.