EPAM даў справаздачу аб скарачэнні даходу
13- 10.05.2024, 9:53
- 4,424
Чысты прыбытак кампаніі пры гэтым вырас.
Амерыканская кампанія EPAM, якая мае цэнтр распрацоўкі ў Беларусі, дала справаздачу аб зніжэнні даходу ў першым квартале.
Паводле звестак квартальнай справаздачы, даход зменшыўся на 3,8% да 1,165 млрд даляраў. Чысты прыбытак кампаніі пры гэтым вырас на 13,6% да 116,2 даляраў.
У кампаніі адзначаюць зніжэнне попыту на паслугі ў сферы IT.
"Нашы добрыя вынікі ў першым квартале 2024 года адлюстроўваюць наш узровень адаптацыі да складанага асяроддзя попыту, які, як мы цяпер лічым, наўрад ці палепшыцца ў гэтым годзе да той ступені, якую мы чакалі квартал таму", – пракаментаваў генеральны дырэктар і прэзідэнт EPAM Аркадзь Добкін.
У EPAM прагназуюць далейшае зніжэнне даходу ў другім квартале.
Штат кампаніі на канец першага квартала складаў 52, 8 тысячы чалавек, у тым ліку 47,5 тысячы тэхнічных спецыялістаў, што на 0,7% менш, чым у пачатку года.