4 траўня 2024, Субота, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джокавіч стаў самай узроставай першай ракеткай свету ў гісторыі

4
Джокавіч стаў самай узроставай першай ракеткай свету ў гісторыі

Сербскі тэнісіст перасягнуў дасягненне швэйцарца Роджэра Федэрэра.

Серб Новак Джокавіч стаў самым узроставым іграком на першым радку рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) у гісторыі, перасягнуўшы на дзень рэкорд швэйцарца Роджэра Федэрэра.

Федэрэр апошні раз быў першай ракеткай свету ва ўзросце 36 гадоў і 320 дзён у 2018 годзе. Джокавічу ў нядзелю, калі ён усё яшчэ ўзначальвае рэйтынг, 36 гадоў і 321 дзень.

У панядзелак серб пачне ўжо 420-ты тыдзень у статусе першай ракеткі свету.

Федэрэр быў на чале рэйтынгу 310 тыдняў, ён скончыў кар'еру ў 2022-м.

Упершыню Джокавіч стаў першай ракеткай 4 ліпеня 2011 года ва ўзросце 24 гадоў.

Усяго на рахунку серба 98 тытулаў, з іх пасля дасягнення 30-годдзя ён перамог у 31, у тым ліку атрымаў 12 трафеяў «Вялікага шалома», дзесяць турніраў «Мастэрс» і два Выніковыя турніры ATP.

У гэтым сезоне Джокавіч згуляў на трох турнірах, яго найлепшым вынікам быў паўфінал Australian Open.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках