4 траўня 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены Хацкевіч атрымае кампенсацыю ад польскага клуба

4
Звольнены Хацкевіч атрымае кампенсацыю ад польскага клуба

Разам з трэнерам "Заглембе" пакінуў яшчэ адзін беларус.

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч быў звольнены з польскага "Заглембе" 4 красавіка. Пры гэтым клуб з Сасноўца не змог дамовіцца з беларускім трэнерам аб разрыве кантракта паводле пагаднення старон.

Хацкевіч адхіліў такую прапанову. У выніку кантракт з беларусам быў скасаваны ў аднабаковым парадку, паведамляе sport.ua.

Трэнер атрымае ад клуба грашовую кампенсацыю: “Заглембе” выплаціць Хацкевічу ўвесь заробак, які яму належаў да заканчэння сезона.

Хацкевіча звольнілі на фоне няўдалых вынікаў каманды на другім польскім дывізіёне. "Заглембе" займае апошняе месца ў табліцы, ад выратавальнага 12-га радка каманда адстае на 12 балаў за дзевяць тураў да фінішу. Разам з трэнерам клуб пакінуў яшчэ адзін беларус: спартовы дырэктар Міхась Залеўскі.

3 красавіка фанаты "Заглембе" прарваліся на трэніроўку каманды і ўдарылі Хацкевіча. Клуб паабяцаў разабрацца ў сітуацыі, на наступны дзень беларуса звольнілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках