17 траўня 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт: Дэзерцірства і дрэнная дысцыпліна аслабляюць расейскае войска

2
Ваенны экспэрт: Дэзерцірства і дрэнная дысцыпліна аслабляюць расейскае войска

Пра гэта можна меркаваць з няўдач войска РФ на фронце ва Украіне.

Цяпер дэзерцірства стала вялізнай праблемай расейскага войска. У пакаранне за нізкі маральны дух, п'янства і дрэнную дысцыпліну расейскіх салдат часцяком сілком адпраўляюць на лабавыя штурмы.

Але вялікіх перамог на фронце гэта не прыносіць. Пра гэта FREEДOM распавёў украінскі ваенны экспэрт Ян Мацвееў.

- Дэзерцірства з'яўляецца часткай вялікай праблемы агулам з дысцыплінай расейскага войска. Гэта сапраўды зніжае тактычныя магчымасці розных вайсковых груповак. Першым чынам таму, што немагчыма сабраць паўнавартасныя баяздольныя падраздзяленні, якасна іх падрыхтаваць і трымаць у добрым баяздольным стане. Гэта ў сваю чаргу, не дае магчымасці з дапамогай гэтых падраздзяленняў дамагацца якіх-небудзь стратэгічных поспехаў на фронце, гэта значыць - праводзіць складаныя аперацыі, - распавёў ваенны экспэрт.

Ён адзначыў, што пра гэта можна меркаваць з поспехаў расейскага войска на фронце.

- Цяпер у расейскім войску ёсць істотная перавага на фронце, улічваючы сур'ёзныя праблемы ўкраінскага войска з пастаўкамі боепрыпасаў. Але расейскае войска не робіць ніякіх складаных дзеянняў і хітрых хадоў для прасоўвання на лініі фронту. Адзінае, што робіць расейскае войска – выкарыстоўвае лабавыя атакі, каб адбіць ці захапіць нейкія пазіцыі. Фактычна, расейскія камандзіры адпраўляюць у лабавыя атакі на ўкраінскія пазіцыі калоны рознай тэхнікі і пяхоту, - канстатаваў экспэрт.

Ваенны экспэрт дадаў, што ў асноўным, гэтыя лабавыя атакі прымусовыя.

- З-за таго, што павялічыліся выпадкі дэзерцірства, у спробах захаваць хоць нейкую дысцыпліну ў падраздзяленнях, расейскаму вайсковаму камандаванню даводзіцца саджаць салдат на машыны і адпраўляць штурмаваць украінскія пазіцыі. Часта гэта робіцца сілком. Дарэчы, такія штурмы часта прыводзяць да таго, што яшчэ больш расейскіх вайскоўцаў становяцца дэзерцірамі. На жаль, з-за шматлікасці самога расейскага войска гаварыць пра нейкую сур'ёзную шкоду яму ад колькасці дэзерціраў — не даводзіцца, — рэзюмаваў Ян Мацвееў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках