У Берасцейскай вобласці беспрацоўных адправілі на могілкі
8- 27.04.2024, 15:18
- 8,904
Навошта?
У Берасцейскай вобласці міліцыя надумала дапамагчы беспрацоўным грамадзянам з судзімасцю, якія стаяць на афіцыйным уліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і вядуць «асацыяльны лад жыцця», «вярнуцца на шлях выпраўлення».
У тым ліку для гэтага супрацоўнікі Драгічынскага РАУС адправілі некаторых сваіх падапечных на гарадскія могілкі.
Там супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі зладзілі своеасаблівы «суботнік» і прыцягнулі мужчын, якія адбываюць судовае пакаранне без ізаляцыі ад грамадства, да прац па прыборцы могілак у Драгічыне.
Міліцыянты нават выклалі фотасправаздачу ў тэлеграм-канале «Крэпасць».
У міліцыі падкрэслілі, што такія прафілактычныя акцыі для «не занятых у эканоміцы грамадзян» праводзяцца сістэматычна, а іх мэтай з'яўляецца ў тым ліку прафілактыка ўчынення новых адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў з боку іх падапечных.