5 траўня 2024, Нядзеля, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус схаваў у грузавіку з аўсянкай кантрабандныя цыгарэты на мільён еўраў

17
Беларус схаваў у грузавіку з аўсянкай кантрабандныя цыгарэты на мільён еўраў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Рэкорд?

У пункце пропуску «Шальчынінкай» мытнікі затрымалі беларуса, які схаваў 500 скрынак кантрабандных цыгарэтаў у грузавіку з аўсянкай. Агульны кошт нелегальнага грузу ўражвае – ён склаў больш за мільён еўраў.

«Кіроўца заявіў, што вязе блізу 7 тонаў беларускай аўсянкі для літоўскай кампаніі, – паведамілі прадстаўнікі мытні Літвы. – Аднак пасля праверкі грузавіка з дапамогай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю ўзніклі падазрэнні, што ўнутры могуць знаходзіцца іншыя тавары. Пры наступным дэталёвым аглядзе высветлілася, што ўперамежку са скрынкамі аўсянкі ў кузаве знаходзіліся і скрынкі з цыгарэтамі NZ Gold. Усяго там было 250 000 пачкаў цыгарэтаў».

Паводле факту кантрабанды распачатае дасудовае расследаванне. «Кіроўцу затрымалі і дапыталі, ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, – дадалі літоўскія мытнікі. – Яму пагражае штраф або турэмнае зняволенне на тэрмін да васьмі гадоў».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках