6 траўня 2024, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NАТО: Краіны Альянсу валодаюць 50% сусветнай вайсковай моцы

11
Генеральны сакратар NАТО: Краіны Альянсу валодаюць 50% сусветнай вайсковай моцы
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ

Столтэнбэрг сустрэўся ў Варшаве з прэм'ер-міністрам і міністрам абароны Польшчы.

23 красавіка на тэрыторыі вайсковай часткі 1-й Варшаўскай бранятанкавай брыгады імя генерала Тадэвуша Касцюшкі ў раёне Весола сталіцы Польшчы адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, намесніка прэм'ер-міністра Польшчы, міністра нацабароны Уладзіслава Касіняка-Камыша з генеральным сакратаром NАТО Енсам Столтэнбэргам і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Рышы Сунакам, паведамляе «Польскае радыё».

.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі прыбыў у Польшчу, каб паведаміць аб наданні яго краінай вайсковай дапамогі Украіне на суму 500 млн фунтаў стэрлінгаў.

Енс Столтэнбэрг прывёў у прыклад Вялікабрытанію, якая да 2030 года будзе выдаткоўваць на абарону 2,5% ВУП: «На леташнім саміце NАТО ў Вільні мы пагадзіліся, што два адсоткі выдаткаў - гэта мінімальна неабходны мінімум».

Для параўнання: урад РП запланаваў выдаткі на абарону на 2024 год сумай 3,1% ад ВУП.

Генеральны сакратар NАТО таксама чакае, што ЗША застануцца адданым і верным супольнікам, незалежна ад зыходу прэзідэнцкіх выбараў: «У інтарэсах бяспекі Злучаных Штатаў знаходзіцца ў Паўночнаатлантычным альянсе і мець больш за 30 супольнікаў і сяброў з NАТО. ЗША з'яўляюцца буйным супольнікамі і маюць 25% сусветнага ВУП, а разам мы маем 50% сусветнага ВУП – удвая большы. Разам мы таксама складаем 50 адсоткаў сусветнай вайсковай моцы».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках