4 траўня 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы РФ вызначыўся скандальнай заявай аб расейцах

31
Дэпутат Дзярждумы РФ вызначыўся скандальнай заявай аб расейцах
АЛЯКСЕЙ ЖУРАЎЛЁЎ

Не спадабаліся іх жыццёвыя каштоўнасці.

Дэпутат Дзярждумы Расеі Аляксей Жураўлёў паскардзіўся, што расейцам жыццё больш важнае, чым пуцінскі рэжым.

Скандальную заяву ён зрабіў падчас выступу на форуме «Лігі бяспечнага Інтэрнэту».

Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

Жураўлёў абураецца, што расейцы неахвотна ідуць паміраць на войны, якія развязвае крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін.

«А калі заўтра вялікая вайна? Калі заўтра ў паход? Хто будзе ваяваць? У нас пакаленне 30 гадоў выхоўвалася... Якая ў нас галоўная каштоўнасць? Жыццё - галоўная каштоўнасць, разумееце? Мяне з дзяцінства выхоўвалі: спачатку краіна, потым мае блізкія, потым мае каштоўнасці нейкія, а потым маё жыццё», - заявіў Жураўлёў.

Адзначым, што Жураўлёў з'яўляецца адным з самых адыёзных прадстаўнікоў расейскай Дзярждумы. Ён з 2014 года адкрыта падтрымлівае агрэсію супраць Украіны, публічна заклікаў да генацыду ўкраінцаў. Апроч гэтага, ён таксама распаўсюджвае хлусню пра Захад.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках