«Лукашэнка гуляе ў гонку ўзбраенняў»
22- 20.04.2024, 16:16
- 10,424
Але яму ніколі ў ёй не перамагчы.
У беларускія войскі паступае новая партыя радыёрэлейных станцый «Сасна-2», заўважыў чытач сайта Charter97.org.
Станцыя прынятая на ўзбраенне ў 2019 годзе. Мае антэну вышынёй 34 метры, якая забяспечвае сувязь на адлегласці 40 кіламетраў У мабільнай платформе выкарыстоўваецца шасі МАЗ-6317 з колавай формулай 6 на 6. Кошт такой станцыі можа даходзіць да $3 мільёнаў.
«У Беларусі жахлівыя дарогі і сур'ёзныя праблемы ў камунальнай галіне. Беларусы бягуць за мяжу праз жабрацкія заробкі і рэпрэсіі. Большасць прадпрыемстваў працуе ў нуль ці церпіць страты. А рэжым Лукашэнкі гуляе ў гонку ўзбраенняў, у якой яму ніколі не перамагчы ў NATO», – піша чытач.