4 траўня 2024, Субота, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ствараюць яшчэ аднаго "малочнага монстра"

11
У Беларусі ствараюць яшчэ аднаго "малочнага монстра"

ММЗ нумар 1 паглынуў чарговае прадпрыемства.

ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1", які працуе пад брэндам "Першы Малочны", манапалізаваў вытворчасць малочных прадуктаў у сталіцы.

У сакавіку ў структуру ММЗ №1 увайшоў былы сталічны “Гармалзавод №2” (з філіялам “Юнік-Агра” ў Вілейскім раёне). У апошнія дзесяць гадоў ён працаваў пад брэндам "Малочны гасцінец", паведамляе выданне "Белорусы и рынок".

Яшчэ ў 2008 годзе ММЗ нумар 1 паглынуў іншага сталічнага вытворцу малочных прадуктаў "Гармалзавод нумар 3". І таму зараз стаў адзіным іх вытворцам у Менску.

На гэты момант ва ўправе холдынгу "Першы Малочны" таксама знаходзяцца далучаныя да яго ў канцы 2010-х заводы Маладзечанскага малочнага камбіната (у Маладзечне, Валожыне, Вілейцы і Мядзелі) і тры сельскагаспадарчыя філіялы ў Пухавіцкім, Чэрвеньскім і Вілейскім раёнах.

Холдынг забяспечвае прыкладна 70 адсоткаў аб'ёму вытворчасці малочных прадуктаў у Менску і Менскай вобласці і 18 адсоткаў у маштабе ўсёй Беларусі.

Раней на ММЗ нумар 1 паведамілі, што да канца гэтага або ў 2025-м годзе плануецца закончыць праект стварэння фактычна новага прадпрыемства на базе дзейнага завода ў Вілейцы. Гэта будзе асобны цэх для вытворчасці сыроў з белай цвіллю.

Сталічнае прадпрыемства стане першым у Беларусі, якое наладзіць вытворчасць высокамаржынальнага тавару.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках