3 траўня 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УЕФА наймацнейшым клубам Беларусі прызнала БАТЭ

1
УЕФА наймацнейшым клубам Беларусі прызнала БАТЭ

Чэмпіёны краіны з менскага «Дынама» – на трэцім месцы.

На афіцыйным сайце еўрапейскай футбольнай установы абнавіўся клубны рэйтынг, куды ўключаная 421 каманда і дзе прадстаўлены кожны кантынент.

У новай рэдакцыі лідар ангельскі «Манчэстэр Сіці», які ў мінулым сезоне заваяваў пяць трафеяў – гэта значыць, стаў найлепшым ва ўсіх турнірах, дзе ўдзельнічаў. У тройцы таксама нямецкая «Баварыя» і «Рэал» з Мадрыда. Найбольшае прадстаўніцтва ў топ-10 мае Англія. Акрамя «Манчэстэр Сіці», тут яшчэ «Ліверпуль» (5-ы), «Чэлсі» (8-ы) і «Манчэстэр Юнайтэд» (10-ы).

У рэйтынг уключаныя і восем клубаў з Беларусі. Найвышэйшае месца сярод іх займае барысаўскі БАТЭ, які летась прадстаўляў краіну ў Лізе чэмпіёнаў. У яго 9,500 рэйтынгавых балаў і 152-я пазіцыя.

Следам з беларускіх камандаў згаданы салігорскі «Шахцёр». Ён на 219-м месцы. Менскае «Дынама» размяшчаецца на 283-м радку, берасцейскае «Дынама» – на 320-м, жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» – на 339-м, гарадзенскі «Нёман» – на 384-м.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках