2 траўня 2024, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваўка, які бадзяецца па Віцебску ўсё яшчэ не злавілі

25
Ваўка, які бадзяецца па Віцебску ўсё яшчэ не злавілі

Ідзе другі дзень пошукаў.

У віцебскіх гарадскіх чатах пярэпалах: ужо цэлы дзень у іх абмяркоўваюць перамяшчэнні вялікага чорнага ваўка па горадзе. Жывёліну бачаць на гарадскіх вуліцах, у дварах і на дзіцячых пляцоўках. На злоў жывёлы кінутыя сілы міліцыі, якую суправаджае егер, адзначае «Онлайнер».

У сеціве з'явілася шакавальнае відэа, дзе воўк бегае па дзіцячай пляцоўцы на вуліцы Ленінградскай. У гэты момант паблізу знаходзіліся і дзеці, і дарослыя, выпадковыя мінакі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

З заявы віцебскага выканкама, у гэты момант адловам меркаванага ваўка занятыя супрацоўнікі міліцыі, якія забяспечваюць кругласутачнае патруляванне вуліц. А суправаджае іх егер са спецыяльным абсталяваннем для злову жывёлы. Віцяблян просяць праяўляць пільнасць і асцярожнасць. Ні ў якім разе не набліжацца да жывёліны, не пакідаць дзяцей адных на дзіцячых пляцоўках і вуліцах горада.

Відавочцы з чатаў ужо ідэнтыфікавалі ў жывёле чорнага канадскага ваўка, але гэтую інфармацыю пакуль нельга разглядаць як дакладную. Выразных здагадак, адкуль у горадзе з'явіўся рэдкі воўк, пакуль таксама няма. Дырэктарка віцебскага заапарка Ірына Арлова ўжо запэўніла, што ўсе мясцовыя ваўкі засталіся на месцы і жывёла, якая нарабіла шуму, да заапарка дачынення не мае.

На пятніцу, 19 красавіка, жывёліну ўсё яшчэ не злавілі. Дзяжурства атрадаў міліцыі, супрацоўнікаў гадавальнікаў і егера працягвалася ўсю ноч. Тым часам журналісты звярнуліся да Сяргея Ацэцкага — хірурга Цэнтра хірургіі жывёл — і паказалі яму ўсе фота- і відэаматэрыялы з меркаваным ваўком. Пасля ацэнкі спецыяліста воўк перастае быць меркаваным.

- Жывёліна сапраўды вельмі падобная на канадскага ваўка. У яе, у адрозненне ад сабакі, вялікая галава за кошт масіўнай жавальнай мускулатуры, здольнай раздрабніць костку аленя ці лася. Даволі кароткія ногі, прысадзістасць пры перамяшчэнні. Важны момант - адсутнасць брэху. У нас канадскія ваўкі не водзяцца.

У інстаграм-старонцы Віцебскага заапарка тым часам размешчаны допіс, які зняпраўджвае факт уцёкаў. У каментарах супрацоўнікі нагадваюць аб тым, што за дзень воўк можа пераадолець 70 кіламетраў, і да з'яўлення канадскага ваўка ў горадзе яны не маюць дачынення.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках