1 траўня 2024, Серада, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бясплатны» Starlink па-лукашэнкаўску выявіўся ў разы даражэйшым за арыгінал

17
«Бясплатны» Starlink па-лукашэнкаўску выявіўся ў разы даражэйшым за арыгінал

І ў дзясяткі разоў горшым па якасці.

619-я база ў Асіповічах павінна вырабіць для Мінабароны Беларусі 174 «тактычныя мабільныя комплексы сувязі» (МКС). Лукашэнка назваў гэтую прыладу «бясплатным аналагам Маска».

Чытач сайта Charter97.org піша, што бясплатны «цуд» лукашысцкай тэхнікі каштавацьме $2100:

- І гэта толькі кошт камплектуючых, без выдаткаў на саму вытворчасць і штомесячнай платы за сувязь. Арыгінал Маска каштуе блізу $500.

Параўноўваць тэхнічныя магчымасці Starlink і МКС смешна. Маск уклаў у тэхнічную падтрымку праекта дзясяткі мільярдаў даляраў. Талеркі Starlink аўтаматычна наводзяцца на тысячы спадарожнікаў Маска, размешчаных вакол усяго зямнога шара. Частоты сувязі мяняюцца аўтаматычна, расейскім сродкам РЭБ не ўдаецца здушыць Starlink, які выкарыстоўвае Украіна.

Лукашысцкім вайскоўцам давядзецца ўручную лавіць адзіны канал сувязі ад адзінага «беларускага» спадарожніка вытворчасці Кітая. Гэты канал можна здушыць, знаходзячыся за тысячы кіламетраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках