29 красавiка 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеістаў "Магілёва" адправілі на поле pбіраць камяні

16
Хакеістаў "Магілёва" адправілі на поле pбіраць камяні

А трэнер пахваліўся, што "з заданнем яны справіліся хутка".

Хакейны "Магілёў" правёў "незвычайную выязную трэніроўку", заўважыла "Трыбуна". Гульцы і галоўны трэнер паўдзельнічалі ў зборцы камянёў з палёў.

Апісанню гэтага занятку ў Instagram “Магілёў” прысвяціў чатыры допісы і восем сторыс. Так, мы даведаліся, што каманда "практычна ў поўным складзе" адправілася ў вёску Чарнаручча (Шклоўскі раён), дзе знаходзіцца ЗАТ "Палыкавіцкае". Мэта - "трохі разнастаіць" трэніровачны працэс.

“Варта адзначыць, што з камянямі каманда і трэнерскі штаб спраўляліся дастаткова хутка. Адзіны непрыемны момант - гэта моцны вецер. Але і ён не перашкодзіў спартоўцам выканаць увесь фронт працы. Наша каманда ачысціла ад камянёў тры вялікія палеткі”, - сказана ў адным з допісаў.

“Чаму б не зладзіць суботнік для каманды замест трэніроўкі?! Гэта выдатная магчымасць згуртавацца. Праца на свежым паветры. Вядома, нам не пашанцавала крыху з надвор'ем — вельмі моцны вецер. Затое дапамаглі аграрыям і крыху разняволіліся. Нас тут вельмі добра прынялі, сустрэлі, ва ўсім дапамаглі, а пасля працы яшчэ і смачна пакармілі - так што ўсё прайшло выдатна”, - дадаў галоўны трэнер каманды Аляксандр Мацярухін.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках