29 красавiка 2024, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр заслужаны артыст Беларусі Веніямін Захараў

3
Памёр заслужаны артыст Беларусі Веніямін Захараў

Яму было 55 гадоў.

У пятніцу, 8 сакавіка, памёр танцоўшчык, заслужаны артыст Беларусі Веніямін Захараў. Яму было 55 гадоў. Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў тэлеграм-канале Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Веніямін Захараў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Менску. У 18 гадоў стаў артыстам Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, а ў 23 ужо быў вядучым майстрам сцэны. За сваю балетную кар'еру Веніямін Захараў выходзіў на сцэну больш за тысячу разоў — у галоўных партыях у балетах «Спартак», «Рамэа і Джульета», «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня», «Кармэн-сюіта», «Дон Кіхот» і інш.

У 1996 годзе Захараў атрымаў Дзяржаўную прэмію за партыю кіеўскага князя Уладзіміра ў балеце "Рагнеда" Андрэя Мдзівані, пастаўленым Валянцінам Елізар'евым, аб падзеях беларускай гісторыі.

Пасля заканчэння кар'еры Захараў працаваў рэпетытарам у балеце ў Музычным тэатры і выкладаў акторскае майстэрства ў Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках