28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пастанавілі па-новаму лічыць інфляцыю

6
У Беларусі пастанавілі па-новаму лічыць інфляцыю

Белстат раптам пастанавіў змяніць методыку.

Методыка разліку базавай інфляцыі змянілася ў Беларусі. Гэта вынікае з пастановы Белстата, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале. Пералік тавараў і паслуг, паводле якіх разлічваецца базавая інфляцыя, дапоўнены шэрагам пазіцый.

Так, у яго дадалі пасцілу, растваральны какава-напой, кантэйнеры і слоікі для захоўвання прадуктаў, ланч-боксы. З прамтавараў - шкарпэткі і гольфы, з канцтавараў - акварэльныя фарбы, гуаш, пластыкавыя папкі для дакументаў і сшыткаў. Яшчэ ў пералік дададзеныя сродкі для мыцця вокнаў, пліткі і выдалення цвілі, а таксама правядзенне працэдуры вакцынацыі жывёл (уключаючы кошт вакцыны).

Разам з тым пры разліку інфляцыі не будуць улічвацца кошты лічбавых фотакамер і плата за тэхнічнае абслугоўванне дамафона.

Яшчэ некалькі пазіцый проста падкарэктаваныя. Напрыклад, перш у разлік ішла цана за шклянку кавы, зараз удакладняецца, што гэта цана шклянкі кавы ў аб'екце грамадскага харчавання хуткага абслугоўвання. Тая ж гісторыя са шклянкай соку. Рыбныя кансэрвы замянілі на рыбныя кансэрвы ў таматным соусе, а кансэрвы рыбныя далікатэсныя (шпроты і ласось) - на кансэрвы натуральныя і з дадаваннем алею.

Нагадаем, у набор тавараў і паслуг, паводле якога падлічваюць базавую інфляцыю, не ўключаюцца тавары і паслугі, цэны якіх рэгулююцца саўмінам і дзяржорганамі, а таксама сезонная агародніна і садавіна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках