18 траўня 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША выставілі на продаж дом, пабудаваны з дапамогай 3D-друку

7
У ЗША выставілі на продаж дом, пабудаваны з дапамогай 3D-друку

Як ён выглядае.

У Дэтройце, штат Мічыган, быў пабудаваны першы 3D-надрукаваны дом – гэта новы праект ад Citizen Robotics. Пра гэта паведамляе Business Insider..

Гэты дом размешчаны ў раёне Айлэндв'ю, мае два спальныя пакоі і плошчу 91 квадратны метр. Дом мае даволі высокі кошт – $ 224 500.

Ён уяўляе з сябе дэманстрацыю тэхналогіі 3D-друку, якая становіцца ўсё больш папулярнай у будаўніцтве. Аднак Citizen Robotics надумалі не ісці на авангардныя шляхі і пабудавалі звычайны дом зручнага планавання. Дом мае гасцёўню, кухню, дзве спальні з ванным пакоем і невялікі пакой, які можна выкарыстоўваць як пральню.

Акрамя таго, дом з'яўляецца энэргаэфектыўным і цалкам электрыфікаваным. Ягоныя выдаткі на ацяпленне і астуджэнне складаюць усяго $350 на год за кошт сонечных панэляў. Кошт гэтага дома ў Дэтройце значна перавышае сярэдні кошт продажаў аднасямейнага дома, які складае $ 80 000.

Нягледзячы на высокі кошт, тэхналогія 3D-друку ў будаўніцтве мае патэнцыял стаць больш даступнай і эфектыўнай. Аднак пакуль кошт матэрыялаў і абмежаваныя рэсурсы абцяжарваюць выкарыстанне гэтай тэхналогіі ў будаўніцтве. Распрацоўнікі спадзяюцца, што ў будучыні з'яўленне новых кампаній і тэхналагічны прагрэс дапамогуць зменшыць кошт і палепшыць якасць 3D-друку ў будаўніцтве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках