18 траўня 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook і Instagram аднавілі працу пасля масавага збою

2
Facebook і Instagram аднавілі працу пасля масавага збою

Карыстальнікі па ўсім свеце скардзіліся на праблемы з доступам да праграмаў.

Facebook, Messenger, Instagram і Threads аднавілі працу пасля масавага збою. Праграмы і вэб-версіі прадуктаў кампаніі Meta не працавалі ў карыстальнікаў па ўсім свеце. Downdetector паведамляе, што на піку на праблему з доступам да Facebook скардзіліся 500000 карыстальнікаў.

Некаторыя старонкі ў Facebook размясціліся без магчымасці ўвайсці назад, платформа адмаўлялася прымаць пароль.

Праблемы звязваюць з тым, што ў Чырвоным моры перарэзалі падводныя кабелі, якія забяспечваюць доступ да інтэрнэту і тэлекамунікацыі па ўсім свеце. Былі перарэзаныя лініі Азія-Афрыка-Еўропа-1, Еўропа-Індыя, Seacom і TGN-Gulf. Паводле ацэнак ганконгскай кампаніі HGC Global Communications, пашкоджанні закранулі 25% трафіку, які праходзіць праз Чырвонае мора.

Прадстаўнік кампаніі Meta адрэагаваў на праблемы з працай сэрвісаў у Twitter і паведаміў, што ведаюць пра праблему і працуюць над гэтым, аднак не каментаваў прычыны збою.

У СМІ таксама паведамлялі пра праблемы з сэрвісамі Google. Некаторым карыстальнікам YouTube выдаваў старонкі з памылкай, але гэта не атрымала такіх маштабаў як з Meta.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках