14 траўня 2024, aўторак, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ назваў ракету, здольную знішчыць усю авіяцыю расейцаў у Крыме

1
Палкоўнік УСУ назваў ракету, здольную знішчыць усю авіяцыю расейцаў у Крыме

Яна накрывае адразу пяць расейскіх аэрадромаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна мае патрэбу ў ракетах ATACMS далёкасцю да 300 кіламетраў. Усё для таго, каб мець магчымасць пашкодзіць цэлі ў акупаваным Крыме.

У эфіры «24 Канала» вайсковы эксперт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан растлумачыў магчымасці ATACMS.

Як Украіне дапамогуць ATACMS

З ягоных слоў, ёсць ATACMS М39 - ракеты на 165 кіламетраў. Гэта касетны набой, які ўзрываецца на вызначанай вышыні і накрывае дастатковую плошчу. Пераважна лётнае поле, на якім размешчаны самалёты.

«А М39А1 - гэта ракета на 300 кіламетраў. Гэта значыць тая, якая можа дастаць да любога аэрадрома на тэрыторыі Крыма», - адзначыў Раман Світан.

Там расейцы выкарыстоўваюць 5 аэрадромаў. Уся гэтая авіяцыя пераважна б'е па херсонскім, адэсскім і запарожскім кірунках.

«Гэтыя ракеты знішчаць аэрадромы і тыя самалёты, якія на іх ёсць. Адпаведна абароняць наш поўдзень і паўднёвыя франты», - дадаў вайсковец эксперт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках