14 траўня 2024, aўторак, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна ў Менску прымусілі падняцца і стаяць пад украінскі гімн

4
Пуціна ў Менску прымусілі падняцца і стаяць пад украінскі гімн

Сталі вядомыя падрабязнасці.

Былы галоўны трэнер нацыянальнай каманды Украіны ў боксе Леанід Лаіўскі, адказваючы на пытанне, што зрабіў бы з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным, узгадаў пра падзеі 2019 года. Тады расейскага дыктатара прымусілі стаяць пад украінскі гімн.

«Што б я зрабіў, калі б мяне закрылі з Пуціным у адным пакоі. Гэта для мяне нават не чалавек... Хацеў бы, каб ён проста не існаваў. На Еўрапейскіх гульнях мы яго прымусілі падняцца, выйграўшы ў фінале, і стаяць пад украінскім гімнам, калі Хіжняк стаў чэмпіёнам Еўрапейскіх гульняў. Што б зрабіў зараз з ім? Прымусіў бы спяваць гімн Украіны», - цытуе Лаіўскага СЭ.

Нагадаем, што ў 2019 годзе тады яшчэ 23-гадовы ўкраінскі баксёр Аляксандр Хіжняк здабыў залаты медаль на II Еўрапейскіх гульнях, якія праходзілі ў Менску.

У фінале спаборніцтваў Хіжняк, які выступаў у вагавой катэгорыі да 75 кг, упэўнена падолеў італьянскага байца Сальваторэ Кавальяра. Усе суддзі аддалі перамогу ўкраінцу 30:26, 30:27, 30:25, 29:28 і 30:26.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках