BILD: Расея ўпершыню скарыстала ва Украіне цяжкую авіябомбу АДАБ-1500
8- 30.03.2024, 14:45
- 16,114
Яна была скінутая на пасёлак у Сумскай вобласці.
Расея ўпершыню скарыстала ва Украіне цяжкую авіябомбу АДАБ-1500.
Такой боегалоўкай УС РФ атакавалі пасёлак Вялікая Пісарэўка ў Сумскай вобласці. Як адзначае эксперт BILD у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке, пасля ўдару АДАБ-1500 у небе паднялося воблака дыму вышынёй 1 км.
Аб'ёмна-дэтанавальная авіяцыйная бомба (АДАБ) – гэта тэрмабарычны снарад часоў СССР, які прыкладна за 10 метраў да трапляння ў цэль выпускае гаручую вадкасць у выглядзе аэразолю і запальвае яе. Гэта называюць аб'ёмным выбухам.
Такі боепрыпас мае большую сілу паразы, чым класічны. Раней УС РФ ужывалі АДАБ, але меншай масы: ад 170 да 500 кг. Выкарыстанне 1,5-тоннай бомбы ў населеным пункце Рэпке называе «новым дном у вайне Расеі супраць украінскіх гарадоў».