14 траўня 2024, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галкін: Нябензя – гэта не прозвішча, гэта ступень ідыятызму

16
Галкін: Нябензя – гэта не прозвішча, гэта ступень ідыятызму

Расейскі комік высмеяў сталага прадстаўніка РФ у ААН.

Учора ў Тэль-Авіве прайшоў канцэрт расейскага коміка Максіма Галкіна, які асуджае ўварванне ва Украіну. Насуперак заявам крамлёўскай прапаганды пра страту да яго цікавасці ў публікі, Галкін сабраў поўную залу, квіткі былі распрададзеныя за месяц да пачатку канцэрта. Зала пляскала ў далоні стоячы, паведамляе карэспандэнт «Можам растлумачыць», які пабываў на канцэрце.

На пачатку выступу Галкін пракаментаваў нядаўнія навіны пра намер уладаў прызнаць ягоную жонку спявачку Алу Пугачову іншаземным агентам услед за мужам. «На чарзе Ала, дзеці, сабаку таксама можна зрабіць іншаагентам», – жартуе артыст.

Адной з тэмаў выступу стала «Голая вечарынка». Галкін высмеяў сваіх калегаў Піліпа Кіркорава і Лаліту, якім давялося вымольваць у Крамля прабачэнне за свой знешні выгляд. «Піліп у сваім прыйшоў, – "апраўдвае" былога калегу Галкін. – Мы яго і ў Крамлі ў калготках бачылі». Кіркораў спачатку заступаўся за Пугачову, калі яе пачала цкаваць прапаганда, але апынуўшыся пад ударам праз голую вечарынку, выдаліў свае пасты пра былую жонку.

Пад раздачу патрапілі і расейскім чыноўнікі. Асабліва дасталася сталаму прадстаўніку ў ААН Васілю Нябензю: «Нябензя ўвесь мінулы год расказваў, што Украіна вырошчвае баявых камароў. Дапусцім, гэта праўда. Усё не так адназначна. Калі так, то як вы хацелі Кіеў узяць за 3 дні, калі Украіна камарамі кіруе? А калі б яны чмялёў паднялі, чарвякоў з саранчой выклікалі? Я тады зразумеў: Нябензя – гэта не прозвішча, гэта ступень ідыятызму. Калі чалавек проста дурны, ён бензя, а калі поўны ідыёт – Нябензя».

Паздзекваўся Галкін і з цэнзуры, прапанаваўшы актуальную версію гульні «адгадай мелодыю». Ён уключаў урыўкі папулярных савецкіх песняў, а потым называў артыкулы КК РФ, пад якія яны трапляюць. Напрыклад, арт. 135 (распусныя дзеянні з дзецьмі), арт. 214 (вандалізм) і да т.п.

Не абышлося і без жартаў пра Пуціна і пародый на ягоныя спічы. Вечар закончыўся авацыямі стоячы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках