15 траўня 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Ізраіль прапанаваў ЗША размясціць у Газе арабскіх вайскоўцаў

Axios: Ізраіль прапанаваў ЗША размясціць у Газе арабскіх вайскоўцаў

Гэтую прапанову ўжо разглядае Егіпет.

Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант прапанаваў размясціць у сектары Газа шматнацыянальную ваенную групоўку з удзелам арабскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на двух высокапастаўленых ізраільскіх службоўцаў. Паводле іх словаў, міністр папрасіў ЗША падтрымаць ягоную ініцыятыву, піша сайт «Радыё Свабода».

На задуму ізраільскага боку, кантынгент арабскіх краінаў павінен знаходзіцца ў Газе цягам пераходнага перыяду і гарантаваць бяспеку гуманітарных канвояў, а таксама прычала, які Злучаныя Штаты пабудуюць для цывільных грузаў. Паводле словаў крыніцаў, ізраільскія вайскоўцы абмяркоўвалі ініцыятыву з трыма арабскімі краінамі, сярод якіх Егіпет.

Калі прапанаваны план будзе прыняты, то ў Газе будзе створаны кіроўны орган, які не мае дачынення да палестынскай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Еўразвязе. Разам з тым, паводле словаў суразмоўцаў выдання, пра прысутнасць у Газе амерыканскіх вайскоўцаў гаворкі не ідзе.

Крыніца ў Белым доме расказала Axios, Егіпет – пакуль што адзіная краіна, якая разглядае ідэю Ізраіля. У гэты момант арабскія краіны не гатовыя накіроўваць у Газу войскі, але дапускаюць размяшчэнне міратворчых кантынгентаў пасля вайны, сцвярджае амерыканскі чыноўнік.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках