14 траўня 2024, aўторак, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянскія знішчальнікі двойчы перахапілі расейскія самалёты

5
Італьянскія знішчальнікі двойчы перахапілі расейскія самалёты

Толькі за апошнія 24 гадзіны.

Італьянскія знішчальнікі двойчы перахапілі расейскія самалёты над Балтыйскім морам за апошнія 24 гадзіны.

Пра гэта паведамляе выданне Ansa са спасылкай на італьянскія крыніцы.

За апошнія 24 гадзіны знішчальнікі Eurofighters ВПС Італіі, якія ўваходзяць у склад 4-й авіяцыйнай тактычнай групы, што дыслакуецца на польскай базе ў Мальбарку, здзейснілі падвойны перахоп расейскіх самалётаў у Балтыйскім моры.

Трывога, абвешчаная з каманднага цэнтра NATO, які базуецца ва Уэдэме (Нямеччына), была абвешчаная ў чацвер і ў пятніцу раніцай праз сігнал аб неапазнаным самалёце, які пралятаў над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора.

Пасля таго як самалёт быў ідэнтыфікаваны, італьянскія знішчальнікі F-2000 вярнуліся на сваю базу ў Мальбарку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках