Колькасць пацярпелых пры тэракце ў «Крокусе» рэзка вырасла
- 30.03.2024, 13:31
- 15,618
Ёсць і вялікая колькасць «зніклых без вестак».
У выніку тэракту ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» пацярпеў 551 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на падмаскоўную ўправу МНС Расеі.
29 сакавіка паведамлялася, што ў выніку тэракту пацярпелі 382 чалавекі.
«На стан 06:00 30 сакавіка 2024 года ў выніку тэракту пацярпелі 695 чалавек (у тым ліку 15 дзяцей), з іх 144 чалавекі загінулі (у тым ліку 5 дзяцей)», – заявілі ў МНС.
У медыцынскіх службах удакладнілі ТАСС, што большасць пацярпелых была накіраваная на амбулаторнае лекаванне.
Пасля тэракту, як піша блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал Baza, 95 чалавек уважаюцца за «зніклых без вестак».