Рыгор Кастусёў: Са здароўем усё вельмі блага
2- 30.03.2024, 12:24
- 6,374
У палітвязня – анкалагічнае захворванне.
Палітвязень, лідар БНФ Рыгор Кастусёў, які знаходзіцца ў гарадзенскай турме №1, напісаў пра тое, што з ягоным здароўем «усё вельмі блага». Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў зяць палітыка Зміцер Антончык.
«Прыйшла інфармацыя ад Рыгора Кастусёва. Піша, што са здароўем усё вельмі блага», – напісаў ён.
Кастусёва асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле «справы аб дзяржперавароце». Падчас утрымання пад вартай у яго было выяўленае анкалагічнае захворванне.