14 траўня 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Аўдзееўкай узбунтаваліся «мобікі» з «ДНР»

13
Пад Аўдзееўкай узбунтаваліся «мобікі» з «ДНР»

І адмаўляюцца ісці на штурмы.

15 мабілізаваных з «ДНР», якія засталіся жывыя пасля штурму сяла пад Аўдзееўкай, адмовіліся ісці на чарговы штурм. Цяпер іх прымушаюць здаць зброю і абвінавачваюць у дэзерцірстве, паведамляе ASTRA.

Мабілізаваныя з «ДНР» (2-гі стралковы батальён 98 АСП, в/ч 34491 (08805) запісалі відэазварот, у якім расказалі, што пасля спробаў штурму сяла Сямёнаўка пад Аўдзееўкай з іх роты засталося 15 чалавек.

«Мы – рэшткі групы колькасцю 15 чалавек – адмовіліся ад штурму з прычыны таго, што камандаванне 114 брыгады не шкадуе асабісты склад, пагражае расправай, пагражае ісці на штурм», – кажуць вайскоўцы на відэа.

Цяпер камандаванне, паводле іхніх словаў, прымушае іх здаць зброю, пры гэтым на просьбу даць акт аб здачы зброі іх «пасылаюць у вуснай форме». «У гэты момант нас абвінавачваюць у дэзерцірстве і ўхіленні ад баявых задачаў», – заявілі яны.

Адна з жонак мабілізаваных расказала ТГ-каналу «Мабілізацыя ДНР Live», што яе муж не складаў кантракт на службу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках