УСУ знішчылі варожую тэхніку і пяхоту ля Новаміхайлаўкі
1- 29.03.2024, 19:41
- 3,602
Відэа.
Байцы 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады знішчылі варожую тэхніку разам з пяхотай і боепрыпасамі пад Новаміхайлаўкай Данецкай вобласці.
Пра гэта паведамляе Facebook Генеральнага штаба УСУ.
«Феерычнае знішчэнне расейскай тэхнікі з пяхотай і боепрыпасамі - так скончылася для акупантаў чарговая спроба штурму пазіцый 79-кі пад Новаміхайлаўкай», - гаворыцца ў паведамленні пад відэа.