28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ арыштавалі топ-мэнэджара «Расатама»

5
У РФ арыштавалі топ-мэнэджара «Расатама»

Вінавацяць у буйным хабары.

Басманны суд Масквы змясціў пад варту дырэктара капітальных укладанняў, дзяржаўнага будаўнічага нагляду і дзяржаўнай экспертызы «Расатама» Генадзя Сахарава паводле абвінавачвання ў хабары ў асабліва буйным памеры (частка 6 артыкула 290 КК). Ён прабудзе ў СІЗА да 26 траўня. Топ-мэнэджару пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пра затрыманне Сахарава стала вядома ў чацвер. Разам з ім павязалі першага намесніка генеральнага дырэктара «Оргэнэргабуд» Элгуджы Какасадзэ. Апошняга абвінавацілі ў даванні хабару службовай асобе (частка 5 артыкула 291 КК). Падрабязнасці справы не прыводзяцца.

Сахараў з'яўляецца дырэктарам капітальных укладанняў «Расатама» з 2010 года. Таксама ён уваходзіць у кіраванне і займае пасаду віцэ-прэзідэнта Расейскага звязу будаўнікоў у інжынірынгу і ўзаемадзеянні з міжнароднай экспертнай супольнасцю.

Сам Сахараў расказваў у 2023 годзе, што прапрацаваў у будкомплексе атамнай галіны больш за 20 гадоў. У апошнія гады ён адказваў за рэалізацыю стратэгічных праектаў у збудаванні ў Расеі шматмэтавага даследчага рэактара на хуткіх нейтронах і энэргаблока БРЭСТ-ОД-300.

Гэта ўжо не першая справа аб хабары ў дачыненні да звязаных з «Расатамам» топ-мэнэджараў. Летам мінулага года паводле аналагічнага абвінавачання арыштавалі гендырэктара «Нацыянальнага аператара ў абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі» падпалкоўніка запасу ФСБ Ігара Ігіна. Прадпрыемства ўваходзіць у дзяржкарпарацыю. Паводле версіі следства, Ігін атрымаў 132,5 млн рублёў ад кіраўніцтва пецярбургскага ТАА «Спецпраект» у абмен на дзяржкантракты. За год да арышту топ-мэнэджара ўзнагародзілі ордэнам Пашаны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках