29 красавiка 2024, панядзелак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адключаць прапаганду

6
У Беларусі адключаць прапаганду

Названыя даты.

«Белтэлекам» на сваім сайте паведамляе пра планавыя працы на сетцы эфірнай тэлевізіі і радыёвяшчання, якія будуць праводзіцца з 27 да 29 сакавіка.

Карыстальнікі не змогуць атрымаць доступ да абавязковага агульнадаступнага пакету праграмаў, камерцыйнай эфірнай лічбавай ТВ, а таксама да некаторых радыёстанцый.

З 27 да 29 сакавіка з 09:00 да 16:00 на тэрыторыі Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Кастрычніцкага, Петрыкаўскага, Светлагорскага раёнаў Гомельскай вобласці, Любаньскага і Салігорскага раёнаў Менскай вобласці, а таксама Глускага раёна Магілёва прыёму абавязковага агульнадаступнага пакету праграмаў і камерцыйнай эфірнай лічбавай ТВ ад АРТПС «Смятанічы».

У аўторак, 27 сакавіка, з 09:15 да 15:00 у Калінкавіцкім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці магчымае спыненне прыёму ад АРТПС «Міраненкі»,

У гэты самы дзень не будзе тэлевізіі і радыё на тэрыторыі Вілейскага, Маладзечанскага, Мядзельскага раёнаў Менскай і Смаргонскага раёна Гарадзенскай абласцей ад АРТПС «Любань».

Акрамя таго, АРТПС «Радашковічы» прыпыніць вяшчанне ў Вілейскім, Валожынскім, Лагойскім, Менскім, Маладзечанскім раёнах Менскай вобласці.

28 сакавіка з 09:15 да 15:00 у Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Кармянскім, Рагачоўскім, Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці і Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці часова будзе адсутнічаць сігнал ад АРТПС «Варноўка».

Пасля заканчэння працаў перадача будзе адноўленая.

«Белтэлекам» прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і ўдакладняе, што гэтыя працы не закрануць інтэрактыўную тэлевізію ZALA.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках