29 красавiка 2024, панядзелак, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус зарабіў на крыптавалюце, але «забыўся» падзяліцца з дзяржавай

7
Беларус зарабіў на крыптавалюце, але «забыўся» падзяліцца з дзяржавай

Быў паказальны суд у незвычайнай лакацыі.

Эканамічны суд Менскай вобласці арганізаваў выязное пасяджэнне паводле справы аб прыбытках ад крыптавалюты. Яго правялі ў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку, гледачамі былі студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасці «дзяржкіраванне і права». Судзілі мужчыну, які зарабіў на аперацыях з крыптавалютай, але не заплаціў падаткі. Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда. З усяго відаць, падаткавікі выйшлі на беларуса праз грашовыя пераводы на ягоныя карткі, паведамляе «Люстэрка».

Суддзя Эканамічнага суда Менскай вобласці Алеся Дыль разгледзела дакументы ад падаткавікоў, што выйшлі на беларуса, які зарабіў на крыптавалюце, але не заплаціў з прыбытку збор.

Падаткавікі Менскай вобласці высветлілі, што беларус з лістапада 2023 года да студзеня 2024-га ў Telegram-каналах абменьваў крыптавалюту і пераводзіў у гатоўку. «Усяго ў названы перыяд грамадзянінам Б. здзейснена ў якасці прадаўца 247 угодаў у продажы крыптавалюты агульным памерам 218199 рублёў 92 капейкі. Грашовыя сродкі ад продажу крыптавалюты пераводзіліся пакупнікамі на банкаўскія плацежныя карты банкаў Беларусі, якія ёсць у карыстанні ў Б.», – паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

Абвінавачаны прызнаў віну і прасіў суд ужыць мінімальны захад пакарання. У выніку яму прызначылі штраф 20 базавых велічыняў (800 рублёў). Таксама ў яго канфіскавалі 5% ад атрыманага прыбытку – гэта 10 909 рублёў 97 капеек.

Судовая пастанова не пачала законнага дзеяння і можа быць абскарджаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках