«Саюз МС-25» з беларускай на борце прыстыкаваўся да МКС
24- 25.03.2024, 18:36
- 8,030
Палёт заняў два дні, а не тры гадзіны, як планавалася раней.
У суботу беларуская касманаўтка Марына Васілеўская адправілася ў космас у складзе асноўнага экіпажа. Палёт заняў два дні, а не тры гадзіны, як планавалася раней. Сёння, 25 сакавіка, карабель прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі, піша zerkalo.io.
У асноўны склад экіпажа 21-й экспедыцыі ўвайшлі беларуска Марына Васілеўская, ураджэнец Беларусі і лётчык-касманаўт «Раскосмасу» Алег Навіцкі, а таксама астранаўт NASA Трэйсі Колдвел-Дайсан.
Палёт да МКС заняў два дні, а не тры гадзіны, як планавалася 21 сакавіка. Тады планавалася, што палёт пройдзе паводле звышхуткай двухвітковай схемы збліжэння і зойме 3 гадзіны 19 хвілін. Паколькі запуск пераносіўся, змянілася балістычная схема палёту, у такіх сітуацыях пераходзяць на двухдзённую схему палёту. Карабель здзейсніў прыкладна 34 абарачэнні вакол Зямлі, а агульная працягласць палёту склала блізу 50 гадзін.
Нагадаем, старт экіпажа карабля «Саюз МС-25» з першай беларускай касманаўткай на борце быў намечаны на 21 сакавіка. Пуск павінны былі зрабіць а 16.21, аднак у апошні момант яго скасавалі. Як тлумачыў кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў, прычынай скасавання пуску стала «прасаджванне напружання хімічнай крыніцы току». Марына Васілеўская паляцела ў космас з другой спробы 23 сакавіка.