У Telegram назіраюцца праблемы ў працы
13- 22.03.2024, 21:24
- 3,700
Карыстальнікі скардзяцца на праблемы загрузкі фота і відэа.
У мэсэнджары Telegram назіраюцца праблемы ў працы ўвечары пятніцы, 22 сакавіка.
Пра гэта паведамляе Downdetector.
Карыстальнікі скардзяцца на праблемы загрузкі фота і відэа. Перабоі фіксуюцца з праграмай у карыстальнікаў з розных краінаў, у тым ліку ў Беларусі.
Прычыны праблемаў у працы Telegram пакуль не вядомыя.