Маштабны збой адбыўся ў працы Facebook, Messenger і Instagram
5- 20.03.2024, 20:06
- 2,150
Трэці за месяц.
Праграмы Facebook, Messenger і Instagram, якія належаць кампаніі Meta, раптам перасталі працаваць у сераду, 20 сакавіка – трэці раз за месяц. Пра збоі ў працы праграмаў паведамляюць мільёны карыстальнікаў па ўсім свеце.
Першыя паведамленні пра збой з'явіліся ў 19:45 паводле менскага часу ад карыстальнікаў у Вялікай Брытаніі, ЗША, Еўропе і значнай частцы Азіі.
Рэсурс DownDetector паведамляе, што блізу 60% карыстальнікаў сутыкнуліся з цяжкасцямі пры спробе зайсці ў Facebook’s messenger, 26% паведамілі, што не змаглі ўвайсці і на сайт.
Пры спробе ўвайсці на сваю старонку карыстальнікі атрымліваюць паведамленне, што іх старонкі заблакаваныя, а час сесіі скончыўся, што патрабуе паўторнага ўваходу.